Віншаванне з Днём ратавальніка

19 января 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка і 20-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння супрацоўнікі МНС здольныя аператыўна і на высокім узроўні выконваць свае абавязкі, годна працягваючы традыцыі папярэдніх пакаленняў ратавальнікаў.

"Ваша праца - гэта цяжкая праца, звязаная з рызыкай для жыцця, якая патрабуе значных фізічных і маральных намаганняў,   - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вам даверана засцерагаць жыцці і здароўе людзей, аб'екты нацыянальнай эканомікі і інтарэсы дзяржавы ад пажараў, катастроф і стыхійных бедстваў. Жыхары нашай краіны ў цяжкую хвіліну заўсёды знаходзяць у вас падтрымку".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што мужнасць, бясстрашнасць і самаахвярнасць беларускіх ратавальнікаў па-ранейшаму будуць служыць надзейным заслонам на шляху любых надзвычайных сітуацый.