Беларусь рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці

18 июня 2013

Учора позна ўвечар у сталіцы прайшла рэпетыцыя роты ганаровай варты. За трэніроўкай назіралі дзясяткі мінчан. Зрэшты, некаторыя прыйшлі сюды не першы раз.



Сёлета ў Дзень Незалежнасці выступленне роты ганаровай варты будзе адрознівацца новымі элементамі са зброяй. Віртуозы ў пагонах рыхтуюць больш за дзясятак відовішчных прыёмаў.