Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 марта 2014

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Прыняты два дзесяцігоддзі таму Асноўны закон замацаваў найважнейшыя прынцыпы пабудовы ў нашай краіне дэмакратычнай дзяржавы, заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.

Адзначаючы 20-гадовы юбілей Канстытуцыі і ацэньваючы маштабныя перамены, што адбыліся ў жыцці беларусаў за такі кароткі па гістарычных мерках перыяд, мы з гонарам і поўнай упэўненасцю гаворым: Рэспубліка Беларусь адбылася як суверэнная дзяржава, найвышэйшай каштоўнасцю і безумоўным прыярытэтам якой з'яўляецца чалавек і яго законныя інтарэсы.

Мы дынамічна рухаемся наперад, развіваем эканамічную і сацыяльную сферы, павышаем свой міжнародны аўтарытэт, рэалізуем абвешчаныя ў Асноўным законе прынцыпы народаўладдзя, вяршэнства права, падзелу ўлады і сацыяльнай справядлівасці.

Упэўнены, што, абапіраючыся на палажэнні Канстытуцыі, мы і надалей зробім усё для ўмацавання міру і згоды ў роднай Беларусі, росту дабрабыту і працвітання беларускага народа.

У гэты ўрачысты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, поспехаў у працы і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя