"Ад усёй душы": У Мінскім дыягнастычным цэнтры для ветэранаў працы падрыхтавалі канцэртную праграму

15 января 2024

Больш за 15 тысяч жыхароў беларускай сталіцы сталі ўдзельнікамі дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы". Людзей паважанага ўзросту акружылі клопатам і ўвагай прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб'яднанняў, дэпутаты, студэнты, школьнікі. Марафон дабрыні завітаў і да ветэранаў працы, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі медыцыне. У Мінскім клінічным кансультацыйна-дыягнастычным цэнтры канцэртную праграму для старэйшага пакалення падрыхтавалі навучэнцы сталічнага медыцынскага каледжа.

Мінскі дыягнастычны цэнтр з'яўляецца самай вялікай і сучаснай установай амбулаторна-паліклінічнага ўзроўню ў Беларусі. Сёлета ёй спаўняецца 35 гадоў.