Уладзіміра Кухарава прадставілі на новай пасадзе

4 сентября 2020
Аб ключавых задачах Уладзіміру Кухараву сёння яшчэ раз нагадаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка падчас пазачарговай сесіі дэпутатаў Мінскага гарадскога савета, дзе і зацвердзілі Уладзіміра Кухарава на пасадзе старшыні Мінгарвыканкама. Паводле слоў Ігара Сергеенкі, прыярытэтнай задачай для новага мэра сталіцы будзе ў першую чаргу стварэнне ўмоў для камфортнага жыцця гараджан. Таксама асаблівы акцэнт трэба зрабіць на будаўніцтве камфартабельнага жылля. Акрамя таго, вырашаць пытанні моладзевай палітыкі і працягнуць працу з кадрамі. Да гэтага Уладзімір Кухараў ва ўрадзе курыраваў пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і будаўніцтва. Гэта тыя сферы, якія сёння адны з прыярытэтных у сістэме гарадской гаспадаркі і жыццядзейнасці Мінска.