Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

1 сентября 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву з нагоды Дня незалежнасці.

"Упэўнены, што ўзаемная накіраванасць на паглыбленне даверных і канструктыўных адносін паміж нашымі дзяржавамі дазволіць узбагаціць двухбаковы дыялог новымі прыкладамі плённага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі з вялікай цікавасцю сочаць за ўражальнымі поспехамі сацыяльна-эканамічных рэформ, што праводзяцца ва Узбекістане, ростам аўтарытэту краіны ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі і на сусветнай арэне.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Прэзідэнту Узбекістана моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, рэалізацыі ўсіх задум і пачынанняў, а дружалюбнаму ўзбекскаму народу - дабра і дабрабыту.