Пасол Эстоніі ў Беларусі Майт Марцісан - увечар у "Актуальным інтэрв'ю" на "Беларусь 1"

2 февраля 2015
Адносіны да тэрактаў у Парыжы… і ці магчымы выхад Грэцыі з еўразоны? Хто вызначае сёння жыццё Старога Свету і за кошт чаго маленькія народы гатовы ўвасабляць вялікія ідэі? Ад агульнаеўрапейскіх праблем - да двухбаковага дыялогу - Беларусь-Эстонія - погляд дыпламата. Пасол Эстоніі ў Беларусі Майт Марцісан - у нашым вячэрнім праекце "Актуальнае інтэрв'ю" сёння на "Беларусь 1".