У гэтай пяцігодцы ў Беларусі плануецца завяршыць газіфікацыю аграгарадкоў

15 ноября 2013

Пра гэта заявіў спікер ніжняй палаты парламента на прыёме грамадзян ва Ушацкім раёне. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што жыхары вёсак маюць права ствараць кааператывы для правядзення газу, але ўсё ж першачарговая задача - гэта падача блакітнага паліва ў буйныя сельскія населеныя пункты. На асаблівы кантроль узялі выплаты зарплат у рэгіёне. Падчас прыёму абмеркавалі і праблему сацыяльнага сіроцтва.


Каб больш актыўна працаваць з насельніцтвам, дэпутаты прынялі за правіла тыдзень за месяц праводзіць прыёмы грамадзян і сустрэчы з працоўнымі калектывамі ў сваіх акругах.