Віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну

16 февраля 2018

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны кітайскі народ са Святам вясны.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мінулым, юбілейным для беларуска-кітайскіх адносін годзе атрымалася пашырыць узаемадзеянне ва ўсіх кірунках, устанавіць яшчэ больш цесныя сувязі паміж рэгіёнамі і ведамствамі дзвюх краін.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што 2018 год стане важнай вехай у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Паглыбленню паразумення паміж грамадзянамі дзвюх дзяржаў, іх культурнаму збліжэнню будуць спрыяць мерапрыемствы ў рамках Года турызму Беларусі ў Кітаі.

"Мы заўсёды гатовыя да нарошчвання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітаем, якое вызначаецца даверным і ўзаемавыгадным характарам. Шчыра спадзяюся, што ў беларуска-кітайскіх адносінах заўсёды будзе панаваць вясна, і наша сяброўства будзе мацнець з кожным днём", - падкрэсліў Прэзідэнт.