Віншаванне Старшыні КНР Сі Цзіньпіну

15 июня 2016

Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначае дзень нараджэння. Віншаванні накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

Нашы краіны звязваюць добрыя і цёплыя адносіны, а супрацоўніцтва з КНР з'яўляецца адным з ключавых кірункаў знешняй палітыкі Беларусі, гаворыцца ў віншаванні. 

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў ролю Сі Цзіньпіна ў тым, што беларуска-кітайскія адносіны выйшлі на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства і працягваюць прырастаць новымі ўзаемавыгаднымі праектамі.