Віншаванне Касым-Жамарту Такаеву з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане

10 июня 2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Касым-Жамарта Такаева з пераканаўчай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што палітычная мудрасць і багаты жыццёвы вопыт Касым-Жамарта Такаева будуць спрыяць далейшаму дынамічнаму развіццю Казахстана, росту дабрабыту яго грамадзян і ўмацаванню агульнага еўразійскага дома.

"Перакананы, паслядоўнае пашырэнне беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах узаемнага даверу і стратэгічнага партнёрства, адказвае інтарэсам нашых народаў. У гэтай сувязі з удзячнасцю прымаю запрашэнне наведаць Казахстан з афіцыйным візітам у найбліжэйшы час", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Касым-Жамарту Такаеву добрага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе, а братэрскаму народу Казахстана - міру і росквіту.