Дзве з паловай тысячы навабранцаў далі клятву на вернасць Радзіме ў Печах

14 декабря 2019
У ідэальным страі, але не без долі хвалявання. Дзве з паловай тысячы навабранцаў сёння далі клятву на вернасць Радзіме ў Печах. Маштабная цырымонія прайшла на пляцы 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра. Тут маладому папаўненню выпала асаблівая адказнасць. Яны вымавілі клятву ў прысутнасці міністра абароны Андрэя Раўкова. Ззаду ў хлопцаў курс маладога байца. Далей ужо паўнапраўных салдат чакаюць казарменныя і палявыя будні, а таксама засваенне ваеннай прафесіі. 

Пасля прысягі родныя і блізкія навабранцаў змаглі ацаніць умовы ваеннай службы і задаць пытанні камандзірам падраздзяленняў навучальнага цэнтра. Усяго ж па краіне прысягу прынялі больш як 9 тысяч байцоў новага папаўнення.