Перад навагоднімі святамі цэны ў Мінску не павінны вырасці

8 декабря 2014
Такое даручэнне сёння даў Кіраўнік дзяржавы мэру горада Андрэю Шорцу. Прэзідэнт звярнуў увагу, што менавіта горадакіраўнік нясе адказнасць за парадак і рост цэн у сталіцы, нягледзячы на тое, што кантроль над цэнаўтварэннем сёння ляжыць на Міністэрстве гандлю. Таму асноўная задача мэра горада - падрыхтаваць Мінск да свят і стварыць у людзей навагодні настрой.