Адкрываць новыя гарызонты і пашыраць рамкі ўзаемадзеяння

16 декабря 2013

З такімі словамі сёння Прэзідэнт звярнуўся да паслоў замежных дзяржаў падчас уручэння даверчых грамат. Сімвалічна, што ўпершыню такое мерапрыемства прайшло ў Палацы Незалежнасці.

Беларусь адкрытая для новых кантактаў і накіраваная на міралюбную знешнюю палітыку, якая перш за ўсё заснаваная на сяброўскіх адносінах. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наша краіна гатовая да абмеркавання любых праектаў, якія прынясуць узаемную выгаду. І тут не апошнюю ролю адыгрываюць менавіта дыпламаты. На думку Прэзідэнта, іх актыўная работа на беларускім кірунку акажа значны ўплыў на развіццё перспектыўнага двухбаковага супрацоўніцтва.


Больш падрабязна пра дыпламатычны дзень раскажа Святлана Канапацкая.

Да параднага ганка Палаца Незалежнасці сёння пад'ехалі 10 аўтамабіляў прадстаўніцкага класа. Менавіта столькі новых паслоў прыбылі ў Беларусь, каб выканаць сваю ганаровую місію.


Гэтая зала ў будынку Палаца Незалежнасці так і называецца - Зала ўручэння даверчых грамат. Сёння тут упершыню прайшла цырымонія, якой ужо не адно стагоддзе, але за час існавання практычна нязменнай засталася яе сутнасць - толькі пасля таго як Кіраўнік дзяржавы прыме даверчую грамату, пасол уступае на пасаду.


У чаканні пачатку цырымоніі замежныя госці з цікавасцю разглядаюць сцены Палаца, упрыгожаныя тэматычнымі барэльефамі. Дзеляцца першымі ўражаннямі.


Еўропа, Афрыка, Азія, Лацінская Амерыка і Блізкі Усход - сёння сабраліся прадстаўнікі амаль усіх кантынентаў. Аддаленасць геаграфічная не перашкода для супрацоўніцтва, упэўнены пасол Кубы.


У руках у кожнага дыпламата канверт, у якім і знаходзіцца даверчая грамата. Так яшчэ ў Візантыі называлі дакумент, у якім утрымліваецца просьба верыць усяму таму, што будзе гаварыць пасол ад імя кіраўніка сваёй дзяржавы і ўрада. Пратакол уручэння даверчых грамат і сёння выконваецца па адзіных для ўсіх краін правілах.


Кіраўнік дзяржавы звяртаецца да прадстаўнікоў з прывітальным словам, у якім выкладае сутнасць знешняй палітыкі сваёй краіны. Сёння Прэзідэнт гаварыў пра намер Беларусі актыўна супрацоўнічаць і выстройваць бесканфліктныя адносіны са знешнім светам.


У сваёй афіцыйнай прамове Аляксандр Лукашэнка вызначыў прыярытэты ў супрацоўніцтве з кожным з прадстаўленых сёння рэгіёнаў. З краінамі Еўрапейскага саюза Беларусь настроеная на развіццё добрасуседскіх адносінаў, з Лацінскай Амерыкай курс на далейшае пашырэнне палітычнага дыялогу, новыя межы супрацоўніцтва намячаюцца з краінамі Азіі, Афрыкі і Блізкага Усходу. Беларусь разлічвае, што гэтыя планы будуць падтрыманыя і рэалізаваныя ўжо з удзелам кіраўнікоў дыпламатычных місій.


Цырымонія ўручэння грамат традыцыйная. Чарговасць выхаду паслоў вызначаецца ў алфавітным парадку. Замбія, Іспанія, Куба, Манголія, М'янма, Нідэрланды, Султанат Аман, Славенія, Уганда, Францыя. Прэзідэнт сёння прыняў даверчыя граматы дзесяці кіраўнікоў дыпламатычных місій.


Наступная частка мерапрыемства - таксама шматвяковая традыцыя. У Старажытнай Русі было прынята пасла частаваць мёдам. Зараз прапануюць шампанскае. Пасол Францыі Дамінік Газюі ацаніла напой.


Падчас нефармальнай размовы Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да кожнага з паслоў і некалькімі фразамі абазначыў галоўнае. У дачыненні да Еўрапейскага саюза Прэзідэнт пацвердзіў выказаную раней пазіцыю.


Супрацоўніцтва з краінамі Азіяцкага рэгіёну Беларусь мае намер умацоўваць, гэта пацвердзіў Прэзідэнт, звяртаючыся да паслоў Манголіі і М'янмы.


Наконт добрых адносінаў з Аманам і перспектыў супрацоўніцтва гаварыў Прэзідэнт з паслом гэтай краіны.


Куба. Адносіны з гэтай краінай у Беларусі заўсёды былі дружалюбнымі, такімі і застануцца, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.


Беларусь мае намер больш актыўна ўмацоўваць сваю пазіцыю ў Афрыканскім рэгіёне. Сёння Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў гэты намер, звяртаючыся да паслоў Замбіі і Уганды.


Пасля цырымоніі паслы не спяшаліся разыходзіцца, размаўлялі, ахвотна дзяліліся планамі з журналістамі.


Пасол Славеніі расказаў аб планах адкрыць у Беларусі ганаровае консульства і аб праектах у дзелавой сферы.


Пасля цырымоніі паслы раз'язджаліся ўжо на аўтамабілях, упрыгожаных дзяржаўнай сімволікай. З сённяшняга дня яны афіцыйна ўступілі на пасады.