Ноу-хау беларускіх судовых экспертаў

21 апреля 2017

Прэзентавана ноу-хау беларускіх судовых экспертаў. Распрацоўка крыміналістычных набораў для даследавання рэчыўных доказаў. Раней такія набываліся за мяжой. Таксама сёлета плануецца запусціць даследаванні ДНК жывёл. Новаўвядзенне дапаможа расследаваць злачынствы, звязаныя з браканьерствам, больш эфектыўна.

Напярэдадні свайго прафесійнага свята эксперты зрабілі падарунак і выпускнікам ВНУ, якія плануюць звязаць будучую прафесію з экспертызамі. Падчас дня адчыненых дзвярэй студэнты змаглі задаць пытанні прафесіяналам.