На тыдні Прэзідэнт правёў урачысты сход

7 июля 2013

Зразумела, галоўныя ўрачыстасці гэтага тыдня звязаны з Днём Незалежнасці. Прычым, адзначаць яго пачалі яшчэ напярэдадні - і тут адразу дзве вялікія сімвалічныя падзеі. Першая з іх - урачысты сход. Менавіта на ім Прэзідэнт агучыў тыя самыя тэзісы, якія адлюстравалі і нашы мэты-задачы, і стаўленне да сусветных працэсаў - ад Сноўдэна і Мурсі да крызісу традыцыйных сямейных каштоўнасцяў у Еўропе. Зразумела, напярэдадні галоўнага свята дзяржаўнасці асобае гучанне атрымала тэма суверэнітэту і ўкладання кожнага ў змест незалежнасці.