Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Зінаіду Зубкову з днём нараджэння

3 ноября 2023
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Зінаіду Зубкову з днём нараджэння. Гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.

"Вы бліскуча рэалізавалі свой талент на легендарнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Любоўю да Радзімы, гармоніяй і прыгажосцю напоўнена ўся Ваша творчасць. Яе адметнай рысай была і застаецца вернасць лепшым традыцыям айчыннай тэатральнай школы".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Зінаідзе Зубковай моцнага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.