Лукашэнка ўручыў Спірыдовіч спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і паразумення"

13 июля 2023
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці XXXII Міжнароднага фестывалю  "Славянскі базар у Віцебску" ўручыў заслужанай артыстцы Беларусі Алене Спірыдовіч спецыяльную ўзнагароду "Праз мастацтва - да міру і паразумення", паведамляе БЕЛТА.

Алена Спірыдовіч - нязменная вядучая Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Яна адна з самых вядомых тэлевядучых у Беларусі на віцебскім праекце з самых першых яго крокаў. Вяла рубрыкі, прэс-канферэнцыі, цырымоніі адкрыцця імянных зорак, канцэрты ў Летнім амфітэатры.

Раней 13 ліпеня на Алеі зорак "Славянскага базару ў Віцебску" адкрылі імянную зорку Алены Спірыдовіч.