Лукашэнка накіраваў спачуванне Такаеву ў сувязі з гібеллю людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце

28 октября 2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці, піша БЕЛТА.

"З пачуццём глыбокага болю ў Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб трагічнай гібелі людзей у выніку аварыі на вугальнай шахце ў Карагандзінскай вобласці Казахстана, - гаворыцца ў спачуванні. - Беларусы смуткуюць разам з усім казахстанскім народам, падзяляюць цяжар бяды і гора незаменных страт".

Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых шахцёраў, а пацярпелым пажадаў хутчэйшага выздараўлення.