Арт-праект "Стол" з поспехам прадставіў Беларусь на 57-й Венецыянскай біенале

7 июня 2017

Арт-праект пад назвай "Стол" беларускага мастака Рамана Заслонава з поспехам прадставіў Беларусь на 57-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва. Міжнароднае прафесійнае журы, а таксама прыхільнікі мастацтва з розных краін свету ўдастоілі куратарскі праект мастака высокай ацэнкі. "Стол" - гэта 32-хвіліннае відэа з больш як двух дзясяткаў міні-сцэн. Суаўтарамі праекта сталі прадзюсар Віктар Лабковіч і кінарэжысёр Сяргей Талыбаў.

Адкрыццё нацыянальнага павільёна Беларусі адбылося ў Венецыі яшчэ 11 мая. У першы тыдзень працы біенале нашу экспазіцыю наведала больш за 1000 гледачоў.