Іван Эйсмант прызначаны старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі

6 февраля 2018

Істотныя кадравыя змены адбыліся ў кіраўніцтве найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі краіны. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Эйсманта старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Дзмітрый Жук з гэтага часу галоўны рэдактар газеты "Советская Белоруссия". Звяртаючыся да прызначаных медыяменеджараў, Прэзідэнт высока ацаніў і працу тых, хто да гэтага часу ўзначальваў найбуйнейшыя рэспубліканскія СМІ.