Увага сусветных СМІ сёння прыкаваная да кітайскага Ханчжоў

4 сентября 2016

Там праходзіць саміт "Вялікай дваццаткі". Кіраўнікі найбуйнейшых эканамічна развітых краін свету за адным сталом абмяркоўваюць развіццё эканомікі і ўплыў на яе апошніх палітычных узрушэнняў. Сярод іх - рэферэндум у Вялікабрытаніі, спроба перавароту ў Турцыі, а таксама ўвядзенне дадатковых агульнасусветных падаткаў для міжнародных карпарацый. Лідары БРІКС ужо правялі нефармальную сустрэчу, дзе пацвердзілі прыхільнасць барацьбе з тэрарызмам пад кіраўніцтвам ААН.