Кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым работнікам

24 марта 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу паскорыць інавацыйнае развіццё эканомікі. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым работнікам. На думку Аляксандра Лукашэнкі, краіна мае патрэбу ў высакакласных спецыялістах па шэрагу запатрабаваных у рэальным сектары спецыяльнасцяў. Гэта біятэхналогія, энергетыка, мікрабіялогія. Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава будзе падтрымліваць толькі тыя даследаванні, якія прынясуць рэальны эканамічны эфект.

Летась Вышэйшая атэстацыйная камісія прысудзіла навуковыя ступені доктара і кандыдата навук больш як 500 суіскальнікам. Паўсотні з іх - іншаземцы. Як правіла, найбольшая колькасць навуковых ступеняў прысуджаецца ў галіне тэхнічных, медыцынскіх, эканамічных і сельскагаспадарчых навук. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.