Беларускі ПВТ папоўніўся новымі рэзідэнтамі

20 апреля 2017

Беларускі Парк высокіх тэхналогій папоўніўся новымі рэзідэнтамі. Гэта сусветна вядомыя IT-кампаніі з цэнтрамі распрацовак у Беларусі. Да прыкладу, стваральнікі дадатку "Фэбі" ўкараняюць штучны інтэлект у смартфоны. Тэхналогія дазваляе змяніць задні фон на фота або відэа. У будучыні плануюць стварыць віртуальнага візажыста і нават даць фору галівудскім спецэфектам. А сэрвіс "Панда-Док" ужо ўкаранілі ў сістэму "Гугл-Док" і "Майкрасофт". Па сутнасці, беларусы на сёння маюць самы зручны сэрвіс па кіраванні электроннымі дакументамі. Сярод наватараў - музычны дадатак "Гісмарт" - гітары, клавішныя і барабаны ў кішэні - і інжынерныя геніі з кампаніі "Інката", якія здольныя дапамагчы старатапам у вытворчасці прадукту любой складанасці. На гэты момант - плюс 8 рэзідэнтаў у парку. Аб новым этапе развіцця ПВТ - рэпартаж Дзмітрыя Цітова.

У беларускім Парку высокіх тэхналогій з'явіліся новыя рэзідэнты. Гэта кампаніі, якія робяць свой арыгінальны прадукт. Усяго месяц таму менавіта аб гэтым ішла размова падчас наведвання Прэзідэнтам аднаго з вядучых беларускіх IT-распрацоўшчыкаў.

У мінскім офісе кампаніі "Інката", як і ў японскай аўтамабільнай карпарацыі, прытрымліваюцца філасофіі ашчаднай вытворчасці. Бестселер "Даа-Таёта" - для супрацоўшчыкаў настольная кніга. Тут могуць сабраць усё, пачынаючы ад клавіятуры і заканчваючы беспілотнікамі.

На думку Алега Кандрашова, для камерцыйнай паспяховасці праекта неабходны тры асноўныя якасці: валоданне сваім прадметам, вопыт у канструяванні і вытворчасці.

А вось у гэтым офісе палігонам для вывучэння штучнага інтэлекту стаў стары дыван. Яго ў свой час павесіў кіраўнік кампаніі "Эймэта" і сузаснавальнік сэрвіса "Мэпс.мі" - Юрый Мельнічак.

Сёння кіпіць праца над дадаткамі, якія дазваляюць змяняць фон сэлфі. Распрацоўшчыкі нацэленыя на цэлы Галівуд у смартфоне.

Літаральна нядаўна кампанія "Эймэта" прыняла 2 прынцыповыя рашэнні ўступіць у ПВТ і захоўваць інтэлектуальную ўласнасць у Беларусі.

А тут музыка не адцягвае ад працы. Гітара, барабаны і нават дыджэйскі пульт зараз могуць змяшчацца ў кішэні. Сімулятар ігры на піяніна трапіў у сусветны топ самых пампаваных гульняў на "Гугл-плэй", абагнаўшы пры гэтым "Пакемон гоу". Мабільным дадаткам скарысталася больш як 160 мільёнаў карыстальнікаў.

Распрацоўшчыкі дадатка Gismart плануюць навучыць гульні карыстальнікаў, якія ні разу не трымалі, да прыкладу, гітару ў руках. Інструменты Парка высокіх тэхналогій ужо выкарыстоўваюць ва ўсім свеце!

Адкрыць новую старонку ў IT-сферы ў Беларусі і хутка распаўсюдзіць праграмны прадукт атрымалася і распрацоўшчыкам кампаніі "Panda Doc" - літаральна некалькі дзён таму яны сталі рэзідэнтамі ПВТ. Каманда на чале з Мікітам Мікадам зрабіла зручным працэс афармлення і подпісу лічбавых дакументаў. Яго выкарыстоўваюць у сваіх сэрвісах такія гіганты, як "Майкрасофт". Інструмент стаў адным з першых афіцыйных дадаткаў да Google Docs.

Дзяржава адкрывае новы этап у пабудове IT-краіны, аб гэтым гаварыў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання паспяховых кампаній у галіне штучнага інтэлекту.

У Беларусі плануецца стварыць самыя камфортныя ўмовы для развіцця ўсіх відаў IT-індустрыі.

Як раз пошук такіх людзей праходзіў напярэдадні ў бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій. І 8 новых рэзідэнтаў - гэта толькі пачатак. Сёння ПВТ пачынае рабіць стаўку на магутную падтрымку беларускіх стартапаў - менавіта там будуць нараджацца новыя ідэі, інавацыйныя прадукты і будучыя сусветныя IT-зоркі