У Беларусі надвор'е на гэтым тыдні будзе камфортным і па-сапраўднаму зімовым: з маразамі і сонцам

12 февраля 2018

У Беларусі надвор'е на гэтым тыдні будзе камфортным і па-сапраўднаму зімовым: з маразамі і сонцам. Заўтра ў асобных раёнах снег. Уначы да мінус 8, днём ад мінус 1 да мінус 7, на захадзе краіны да плюс 1. У пятніцу пацяплее і пойдзе мокры снег з дажджом.

У ранішнія гадзіны чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Вадзіцелям і пешаходам варта быць уважлівымі.