Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ

20 июня 2014
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта краіна для Беларусі - важны партнёр для ўзаемадзеяння. Летась узаемны тавараабарот склаў больш за 290 мільёнаў долараў. Мы пастаўляем у Азербайджан трактары, вырабы з дрэва і малако. Азербайджан нам - нафтапрадукты, шакалад, фруктовыя і агароднінныя сокі.

Сёння ў Баку працуюць сумесныя вытворчасці па выпуску беларускай сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў і ліфтаў. У планах - сумесна вырабляць аўтобусы, цягачы МЗКТ, а таксама лекі.

Зараз працягваецца праца над двума праектамі з удзелам азербайджанскіх інвестыцый. Агульная сума - каля 33 мільёнаў долараў.