У падмаскоўным горадзе Дзяржынскі абваліўся дах завода

17 декабря 2018

Загінулі не меней як тры чалавекі. Чацвёра ў вельмі цяжкім стане шпіталяваныя. Пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца людзі. Сярод версій - цяжар снегу, падзенне халадзільніка і парушэнне тэхнікі бяспекі пры рамонце. Плошча абвальвання - 130 квадратных метраў. На месцы працуюць больш за сотню ратавальнікаў.