Кіраўнік дзяржавы наведвае вайсковую часць 3214

5 марта 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС. Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра выкананне даручэнняў па ўдасканаленні спецыяльных падраздзяленняў і павышэнні якасці і эфектыўнасці выканання імі службова-баявых задач. Прэзідэнт пазнаёміцца з узорамі ваеннай тэхнікі, а таксама наведае навучальны корпус факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Беларусі. Гутарка таксама пойдзе пра сацыяльную сферу. У прыватнасці, запланаваны даклад Прэзідэнту аб працы па забеспячэнні вайскоўцаў жыллём.