Падазроны ў замаху на забойства егера затрыманы

27 мая 2019

Аб гэтым нам паведамілі ва УУС Мінскай вобласці. Ім апынуўся жыхар сталіцы. Зараз з ім працуе следства. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам у Крупскім раёне. Інспектар Барысаўскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету і егер Крупскага падраздзялення Таварыства паляўнічых і рыбаловаў  сустрэлі ў лесе мужчыну са стрэльбай. Яго папрасілі прад'явіць дакументы. У адказ злачынец стрэліў яму ў галаву і ўцёк. Мужчына шпіталізаваны ў цяжкім стане. Узбуджана крымінальная справа.