Вялікая размова аб развіцці беларускага спорту адбылася сёння ў Мінску

12 сентября 2013

Сфера, фарміраванне якой у 21-ым стагоддзі - гэта не проста даніна модзе, але вострая неабходнасць, у тым ліку на міждзяржаўным узроўні - як прэстыж краіны, сведчанне яе развіцця.

Адзін з паказальных відаў спорту ў Беларусі, дзе да высокіх радкоў у сусветных рэйтынгах і гучных перамог мы ўжо паспелі прывыкнуць, - тэніс. Менавіта на гэтым прыкладзе аб стратэгіі развіцця галіны ў цэлым гаварыў сёння Кіраўнік дзяржавы, наведваючы напярэдадні Дня горада гарадскі Цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе. Працэс разабралі ад а да я, і на пачатковы этап працы Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу.

Прэзідэнт даручыў наладзіць эфектыўную сістэму адбору і падрыхтоўкі таленавітых спартсменаў ва ўсіх відах спорту. Гаварылі і аб іншых, не менш важных аспектах: падрыхтоўка спартсменаў, стымуляванне, дапамога дзяржавы і аддача ў выглядзе канкрэтных вынікаў. А таксама аб прамой залежнасці ад поспехаў прафесійнага спорту - папулярнасці масавага. Тэніс і тут прыклад: Вікторыя Азаранка, Максім Мірны… І вось ужо ў мінскіх спартыўных школах адным з самых папулярных атрыбутаў становіцца ракетка.


Зрэшты, пра ўсё па парадку - Алеся Высоцкая.


Ён рыхтуецца да трэніроўкі. Дастае банан, ваду і, зразумела, сваю шчаслівую ракетку. У свае 12 Аляксандр Згіроўскі ужо не аддае іншаземным сапернікам ні сета на шляху да перамогі. Пра Сашу гавораць - узыходзячая зорка беларускага тэніса. Маўляў, ужо сабраў усе магчымыя ўзнагароды. А юны тэнісіст самакрытычны. Ідэалаў, да якіх можна імкнуцца, Саша бачыць нямала сярод нашых зорак і замежных. І марыць дабіцца поспеху Азаранкі і Мірнага.


Сэнсам жыцця лічаць тэніс з кожным годам усё больш беларусаў. Наша краіна вырасціла двух наймацнейшых тэнісістаў свету і на кортах сапернічае з Амерыкай. Дзеці бачаць трыумфальныя перамогі і з ахвотай ідуць у спорт. Толькі ў Мінску працуюць больш за сотню закрытых і адкрытых кортаў. Праўда, і распісаны ўсе па хвілінах. Занятыя нават уначы!


Дзіўна, але першымі аматарамі гэтай гульні былі свяшчэннікі. Гэта гісторыя. Спачатку гулялі на каменных падлогах у сценах манастыроў. Потым для зручнасці на руку, якая б'е па мячы, сталі апранаць пальчатку. І толькі праз 400 гадоў прыдумалі тое, што мы зараз называем ракеткай.


Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву - адна з лепшых тэнісных школ у краіне. Сёлета тут палепшылася інфраструктура. З'явіліся новыя корты на розны густ - ёсць грунтавыя, з цвёрдым пакрыццём і так званыя шоу-корты.


Самы час расціць тут сапраўдных зорак, - заўважыў Прэзідэнт і задаў прамое пытанне Уладзіміру Валчкову - добра вядомаму ўсім аматарам тэніса спартсмену. Зараз ён галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па тэнісе.


Сярод спартсменаў, сапраўды, нямала патэнцыйных чэмпіёнаў. Тэнісная федэрацыя ўжо пачала актыўную падрыхтоўку іх да Алімпіяды 2016 года. Ёсць свая сістэма. Усіх лепшых жадаюць сабраць пад адным дахам, каб яны адточвалі майстэрства на наймацнейшых. У планах старшыні Беларускай федэрацыі тэніса Аляксандра Шакуціна стварыць і нешта накшталт сапраўднай тэніснай акадэміі.


Тэніс ужо не той, што быў гадоў 20 таму. Канкурэнцыя моцная, і гэта прафесійны від спорту. На ім зарабляюць грошы. У Беларусі пакуль тры корты на 100 тысяч насельніцтва, у Чэхіі - 106: яна лідар у гэтым плане ў Еўропе. Ёсць і ў нас нямала ахвочых укладаць прыватны капітал і развіваць тэніс. Прэзідэнт не супраць, калі бізнес будзе сацыяльна адказным.


Для большага выніку краіне патрэбныя дадатковыя крытыя корты - упэўнены кіраўнік федэрацыі. Вывучаўся вопыт Бельгіі і Германіі. Ёсць прапановы пабудаваць новы цэнтр у мікрараёне Серабранка, а таксама на базе гарадскога Цэнтра алімпійскага рэзерву па тэнісе - крыты корт.


Краіна гатовая ствараць умовы, калі будзе добры вынік, заўважыў Прэзідэнт. На прыкладзе тэніса даручыў наладзіць эфектыўную сістэму адбору і падрыхтоўкі таленавітых спартсменаў ва ўсіх відах спорту.


Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька расказаў, што яшчэ робіцца ў горадзе для развіцця спартыўнага руху. Напрыклад, адноўленая сцежка здароўя. Хочаш - бегай, хочаш - катайся на веласіпедзе, а хочаш - гуляй і займайся на трэнажорах.


Аляксандр Лукашэнка прагуляўся па кортах. Праходзячы паблізу зон з трэнажорамі, пацікавіўся - чыя вытворчасць. І даў даручэнне.


Уважліва Кіраўнік дзяржавы паназіраў і за трэніровачнымі матчамі будучых зорак. Сярод іх былі і тыя, каго ўжо можна назваць вядучымі маладымі беларускімі тэнісістамі.


Калі Аляксандр Лукашэнка паехаў, тэнісіст Уладзімір Валчкоў у інтэрв'ю нам прызнаўся: Калі б ў яго юныя гады былі такія магчымасці, дабіцца можна было б іншых вышынь.