А. Лукашэнка: Будзе зроблена ўсё, каб зберагчы спакой у Беларусі

23 сентября 2020
Аляксандр Лукашэнка  ўступіў  на  пасаду  Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы Незалежнасці.

На ўрачыстасць запрасілі каля 700 чалавек. У зале  вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, мясцовых органаў улады, рэспубліканскіх СМІ, дзеячы навукі, культуры і спорту.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны  прэзідэнт уступае на пасаду  пасля прынясення прысягі  на вернасць свайму народу і Айчыне, паклаўшы правую руку на Канстытуцыю. Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове. Затым ён падпісаў акт  аб прынясенні прысягі.

Пасля  старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў  Лідзія Ярмошына  ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падчас урачыстай цырымоніі  кіраўнік дзяржавы заявіў, што ўступае  на  пасаду з пачуццём гонару за свой народ. 

Прэзідэнт падкрэсліў: будзе зроблена ўсё, каб зберагчы  спакой у Беларусі. Наша краіна як любая моцная дзяржава  заўсёды застанецца мірнай і  дружалюбнай. А яе ўнутраная палітыка  застанецца сацыяльна арыентаванай.


Тэгі:

#Выборы 2020