Беларускі калій аднаўляе пазіцыі на сусветных рынках

7 марта 2014

Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Беларусі на нарадзе па эфектыўным функцыянаванні галіны. Прырост аб'ёмаў толькі з пачатку года склаў 25%. Існуе самавітая інвестпраграма па развіцці калійнай вытворчасці: будуецца новае прадпрыемства, а ў планах - засваенне перспектыўнага Прыпяцкага радовішча. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: калійная прамысловасць іграе важную ролю ў эканоміцы Беларусі.


На думку Прэзідэнта, калійнай кампаніі трэба адмовіцца ад лішніх пасярэднікаў і павялічыць валютную выручку. Кіраўнік дзяржавы даручыў актывізаваць працу пасольстваў і прадстаўнікоў на знешніх рынках. Стаўка на прамыя гандлёвыя сувязі і шырокую геаграфію ўжо шматкроць акупілася ў машынабудаванні, АПК і хай-тэк. Патрабаванне Прэзідэнта - замацаваць формулу поспеху і для калійнага бізнесу.