Мужчына, якi патануў у Свіслачы, да трагедыі звяртаўся ў бальніцу са скаргамі на агульную слабасць

11 марта 2019
Падрабязнасці здарэння ў Мінску. 32-гадовы мужчына, цела якога ўвечар дасталі са Свіслачы вадалазы, да трагедыі звяртаўся ў бальніцу са скаргамі на агульную слабасць. Гук падзення з набярэжнай у ваду пачула маладая пара. Яны спрабавалі дапамагчы,  падавалі рукі, але малады чалавек не рэагаваў. Ратавальнікі дасталі мужчыну з вады ўжо без прыкмет жыцця.