Праект, прысвЕчаны працаўладкаванню моладзі, сёння запусцілі ў Мінску

11 декабря 2018

Як правільна напісаць рэзюмэ і скласці свой бізнес-план. Праект, прысвЕчаны працаўладкаванню моладзі, сёння запусцілі ў Мінску. У рамках сумеснай ініцыятывы аб'яднання Чырвонага Крыжа і Еўрапейскага саюза створаць дзясятак інфармацыйных цэнтраў. Там арганізуюць прафесійныя курсы і сустрэчы, падчас якіх маладыя людзі даведаюцца, як развіць сваю ідэю або атрымаць іншую спецыяльнасць.

Беларусь стала трэцяй краінай, дзе запусцілі такі праект. Ініцыятыва таксама працуе ў Арменіі і Грузіі.