Беларусі неабходна ствараць мабільную армію, абсталяваную эфектыўным узбраеннем

24 июня 2014

Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы, наведваючы прадпрыемствы абароннага сектара ў Барысаве. Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць у краіне ўласны зенітна-ракетны комплекс, які не будзе саступаць па характарыстыках ЗРК С-300. Першым пунктам наведвання Прэзідэнта стаў 2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення. Усе падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Андрэя Крывашэева (відэа).


Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў 140-ы рамонтны завод і паставіў задачу стварыць айчынную бронемашыну. Затым Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з працоўнымі калектывамі абодвух прадпрыемстваў.