Над амерыканскай Арызонай праляцеў метэарыт масай некалькі дзясяткаў тон

3 июня 2016

У амерыканскі штат Арызона з космасу заляцеў агністы шар. Невялікі аб'ект дыметрам каля трох метраў увайшоў у атмасферу Зямлі. На долю секунды ён выклікаў магутную светлавую ўспышку. Апошні раз астэроід быў заўважаны на вышыні каля 35-ці кіламетраў над Нацыянальным паркам Тонта, пасля чаго ён знік з поля зроку. Спецыялісты НАСА ацанілі: хуткасць метэарыта складае 64 тысячы кіламетраў за гадзіну, а яго маса - некалькі дзясяткаў тон. Інфармацыі наконт разбурэнняў і пацярпелых пакуль не паступала.