Беларусь зацікаўленая ў прыцягненні прамых інвестыцыі з Кітая

5 сентября 2013

Такую заяву сёння зрабіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Лю Юньшанем. Як падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы, наша краіна створыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб КНР бесперашкодна інвеставала ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што падчас свайго апошняга візіту ў Кітай разам са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам было прынята рашэнне распрацаваць дарожную карту - план двухбаковага супрацоўніцтва на перспектыву. Прэзідэнт выказаў надзею, што ў найбліжэйшы час гэты дакумент будзе падпісаны.


Лю Юньшань, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, член сакратарыята ЦК КПК: Вялікі дзякуй, спадар Прэзідэнт, што ўдзялілі час. У першую чаргу хацеў бы перадаць найлепшыя пажаданні ад старшыні нашай дзяржавы Сі Цзіньпіна. Я ведаю, вы ажыццявілі ўсяго 7 візітаў у Кітай. Сталі добрым сябрам для нашай краіны. Вы адзін з самых любімых палітыкаў кітайскага народа. І ваш апошні візіт у ліпені гэтага года быў паспяховым, атрымаў высокую ацэнку з боку кітайскага народа і сродкаў масавай інфармацыі. Вы са старшынёй КНР дасягнулі кансэнсусу па шырокім спектры пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Акрамя таго, аб'явілі аб усебаковым стратэгічным партнёрстве. Таму асноўная мэта майго візіту - далейшая рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцяў і ўмацаванне ўсебаковага супрацоўніцтва.


Падчас перамоў Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў стварыць у Беларусі кітайскі медыяхолдынг. Такім чынам, аб сумесных праектах і ініцыятывах абедзвюх дзяржаў у поўнай меры даведаюцца ў Еўропе і на постсавецкай прасторы.