У галерэі Савіцкага адкрылася новая экспазіцыя

13 июня 2017

На імгненне апынуцца ў ізраільскім гарадку: ля мора, на старажытных вуліцах. Тэль-Авіў на палотнах адлюстравалі мастакі Іосіф Грынберг і Аляксандр Родзін. У галерыі Савіцкага адкрылася новая экспазіцыя. Два аўтары захапіліся адной тэмай, але ж кампазіцыі атрымаліся ў розных тэхніках. І калі Грынберг вызначаецца яркім жывапісам, карціны Родзіна нагадваюць мазаіку.

Акрамя горада і прыродных замалёвак, прапанаваны аўтапартрэты. Усяго больш за 70 работ. Наведаць выставу можна да 25 чэрвеня.