Беларусь узмацняе сваё супрацоўніцтва з краінамі Паўднёва-Усходняга рэгіёну

23 апреля 2014

Яшчэ адна міжнародная сустрэча ў сённяшнім рабочым графіку Прэзідэнта, і размова зноў ідзе аб умацаванні супрацоўніцтва з краінамі Паўднёва-Усходняга рэгіёну. Перамовы з прэм'ер-міністрам Камбоджы Хун Сенам. Беларускі лідар адзначае: у краін шмат пунктаў судачынення. У Камбоджы ўжо працуе сумеснае прадпрыемства па выпуску трактароў, і наша краіна бачыць вялікія перспектывы для далейшага развіцця супрацоўніцтва.


Святлана Канапацкая - з вынікамі гэтага дня візіту. Каралеўства Камбоджа шматлікія краіны разглядаюць у якасці перспектыўнага партнёра. Дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая хутка развіваецца. Улічваючы гэтыя тэндэнцыі, Беларусь умацоўвае сваю эканамічную прысутнасць у гэтай дзяржаве. Сёння аб развіцці двухбаковых адносін ішла гутарка на перамовах Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Камбоджы.


Прэм'ер-міністр Камбоджы Хун Сен - палітык больш чым з 30-гадовым вопытам працы. Ён добра разумее значэнне гэтай сустрэчы, калі Кіраўнік дзяржавы выразна пазначае тую стратэгію, якой мае намер прытрымвацца ў развіцці адносін паміж краінамі. Аляксандр Лукашэнка сёння запэўніў: Беларусь бачыць вялікія перспектывы ў развіцці супрацоўніцтва з Камбоджай.


Хун Сен, прэм'ер-міністр Каралеўства Камбоджа: Я спадзяюся, што мой першы афіцыйны візіт у вашу краіну ўнясе свой уклад у далейшае развіццё двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Камбоджай. Дарэчы, упершыню я пабываў у вашай краіне 33 гады таму і павінен сказаць, што я сваімі на свае вочы мог упэўніцца наколькі хутка развіваецца Беларусь.


Прэм'ер-міністр перадаў запрашэнне Прэзідэнту Беларусі ад Караля Камбоджы наведаць краіну з афіцыйным візітам.


Ужо наладжаныя кантакты на ўзроўні кіраўніцтва парламентаў, адбыўся абмен візітамі, супрацоўнічаюць галіновыя міністэрствы.


Галоўны вынік на гэтым этапе - у Камбоджы ўжо працуе сумеснае прадпрыемства па выпуску трактароў. Плануюць, што аб'ём вытворчасці складзе да 500 адзінак тэхнікі за год. Ёсць перспектывы і ў іншых праектах.


Гэтая тэма знайшла працяг падчас перамоў у Доме ўрада і замацаваная была дакументальна. Падпісана 9 пагадненняў і 1 сумеснае камюніке. Камбоджа зацікаўленая ў машынах і абсталяванні, нафтапрадуктах, гатовыя купляць транспартныя сродкі, медыкаменты.


Словам, ёсць рэальная магчымасць прысутнасці беларускіх тавараў і тэхналогій на камбаджыйскім рынку, а адтуль і ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі.