Тэлесерыял "Гульня прастолаў" вылучаны на прэмію "Эмі" ў 32-юх намінацыях

17 июля 2019

Тэлесерыял "Гульня прастолаў"  паставіў новы рэкорд. Ён вылучаны  на прэстыжную прэмію "Эмі" ў 32-юх намінацыях! Сярод іх і галоўная катэгорыя - "Лепшы драматычны серыял".  "Гульня прастолаў" ужо ўвайшла ў гісторыю, усяго сабраўшы 47  статуэтак "Эмі" - гэта больш чым у любога іншага серыяла.

Васьмігадовая гісторыя эпічнай сагі  завяршылася ў маі. Гэта адзін з самых дарагіх праектаў на амерыканскім тэлебачанні. Яго стварэнне абышлося   паўмільярда долараў. Нагадаем, 71-ая цырымонія ўручэння прэміі "Эмі"  пройдзе 22  верасня ў Лос-Анджэлесе.