Лукашэнка: Мы не растрацілі спадчыну непарушнага братэрства і моцнай сувязі паміж народамі

14 января 2022

У дні старога Новага года прынята адзначаць заслугі людзей,  якія былі безумоўным прыкладам. Традыцыйны прыём з нагоды старога Новага года ад імя Прэзідэнта праходзіць у гэтыя хвіліны ў Мінску. На ўрачыстасць запрошаны журналісты, спартсмены, дзяржаўныя дзеячы. 

Прыём ад імя Прэзідэнта: запрошаны дзяржаўныя дзеячы, спартсмены,  журналісты

Усе яны змянілі дзелавы дрэс-код на вячэрнія сукенкі і касцюмы і размаўляюць у нефармальнай абстаноўцы. Звяртаючыся да гасцей,  Аляксандр Лукашэнка нагадаў,  што ўжо першыя дні новага года ўцягнулі нас у імклівы вір вельмі негатыўных знешнепалітычных падзей. Яны ўразілі і прымусілі беларусаў у думках вярнуцца ў 2020 год. А тым самым  яшчэ раз  прааналізаваць і ацаніць, што мы маглі страціць, якую нацыянальную трагедыю прадухілілі. 

У сучасных умовах, падкрэсліў Прэзідэнт,  мала быць проста прафесіяналам або дасягаць творчых, спартыўных вынікаў. Трэба яшчэ быць патрыётам, ганарыцца роднай краінай і публічна адстойваць дзяржаўны курс. І гэта добра паказалі падзеі ў Казахстане.

Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды лепшым спартсменам

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў прысутных з Новым годам і Раством, падзякаваў за асабістыя дасягненні. Лепшыя атрымалі ўзнагароды. Сярод іх і алімпійцы. За дасягненне выдатных спартыўных вынікаў на першынстве чатырохгоддзя ў Токіа ордэнам Айчыны 3-й ступені адзначаны  батутыст Іван Літвіновіч, алімпійская чацвёрка па веславанні: Марына Літвінчук, Маргарыта Махнева, Надзея Папок і Вольга Худзенка. Вольнік Магамедхабіб Кадымагамедаў удастоены ордэна Пашаны, як і скакун у вышыню Максім Недасекаў. Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны нашы паралімпійцы Лізавета Пятрэнка і Ягор Шчалканаў. Ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту" зараз будзе насіць плывец  Ігар Бокі і гімнастка Аліна Гарнасько.

Работнікі СМІ ўдастоеныя дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта

Таксама медалёў і Падзякі Прэзідэнта ўдастоеныя работнікі СМІ. Сярод іх нашы калегі з Агенцтва тэленавін, тэлеканалаў АНТ, СТБ, "МИР", RT. Адзначаныя асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны. Так, за вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі медалём Францыска Скарыны адзначаныя заслугі нашага калегі, супрацоўніка Белтэлерадыёкампаніі Іллі Крэўчыка. Ён  узначальвае аддзел рэжысёраў Агенцтва тэленавін. І гэта яго вачыма тэлегледачы бачаць вынікі тыдня ў "Галоўным эфіры", а таксама "Клуб рэдактараў", а таксама тэлетрансляцыі з маштабных грамадска-палітычных мерапрыемстваў, як  Вялікая размова або Пасланне Прэзідэнта. Медалём Францыска Скарыны адзначаныя дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Анатоль Занковіч і спецкар RT Канстанцін Прыдыбайла. Ён у свой час таксама працаваў на нашым тэлеканале. Гледачам журналіст добра знаёмы - ён асвятляў падзеі жніўня 2020-га. 

Дзяржузнагароды і Падзяка Прэзідэнта прадстаўнікам СМІ 

Восем работнікаў СМІ ўдастоеныя Падзякі Прэзідэнта. Так, адзначаныя заслугі дырэктара Першага канала Беларускага радыё, а таксама вядучага нашай праграмы "Галоўны эфір" Максіма Угляніцы. Сярод узнагароджаных і  палітаглядальнік АТН Яўген Горын. Жэня працаваў на беларуска-польскай мяжы з пачатку крызісу. Быў сярод тых, хто непасрэдна ў прамым эфіры трапіў пад ледзяны душ ад салдата Войска Польскага. Яўген - аўтар серыі рэзанансных грамадска-палітычных фільмаў.