Беларусь разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Латвіяй і іншымі краінамі Еўрасаюза

20 февраля 2015

Пра гэта сёння заявіў Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі  Эдгарсам Рынкевічсам. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, эканомікі нашых краін узаемазвязаны. Стратэгічны кірунак супрацоўніцтва - гэта транспартна-транзітная сфера. Беларускія грузы займаюць другое месца ў агульным аб'ёме чыгуначных перавозак Латвіі. Летась грузапаток паміж краінамі перавысіў 30 мільёнаў тон.

 

Латвія ў першым паўгоддзі гэтага года старшынствуе ў ЕС. У маі ў Рызе пройдзе саміт "Усходняга партнёрства". І латвійскі бок заявіў аб жаданні, каб Беларусь там была прадстаўлена на самым высокім узроўні.