Дыялог Мінска і Нур-Султана: А.Лукашэнка даў інтэрв'ю найбуйнейшаму казахстанскаму інфармагенцтву

21 октября 2019

Дыялог Мінска і Нур-Султана, будучыня еўразійскай інтэграцыі і візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан.
Гэта тэмы інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі  найбуйнейшаму казахстанскаму інфармагенцтву "Хабар". Для размовы  ў Мінск  прыехаў старшыня праўлення холдынгу  Ерлан Бекхожын. Вопытны журналіст, які ў розныя гады працаваў аўтарам, каментатарам і вядучым на радыё і тэлебачанні. Напярэдадні візіту і перамоў лідараў  вялікую ўвагу надалі тэме развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Казахстана. Размова ішла і аб праблематыцы ўзаемадзеяння ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Для любога журналіста ўзяць інтэрв'ю ў Прэзідэнта  - вялізны прафесійны поспех.
Ерлан Бекхожын  не раз асвятляў візіты ў Беларусь былога лідара Казахстана, таму антуражы Палаца Незалежнасці  яму добра знаёмыя. Пасля запісу інтэрв'ю ўжо ў размове са сваімі беларускімі калегамі ён падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы з нашым Прэзідэнтам.
"Хабар" - найбуйнейшае інфармагенцтва Казахстана, складаецца з чатырох каналаў. Іх тэлеаўдыторыя - уся краіна. У агенцтва развітая карэспандэнцкая сетка ў рэгіёнах і за мяжой. Дарэчы, на працягу трох гадоў у агенцтва дзейнічае пагадненне аб супрацоўніцтве з Белтэлерадыёкампаніяй. 
 Поўная версія інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам выйдзе напярэдадні візіту ў Казахстан у сераду на тэлеканалах "Хабар" і "Хабар 24". У гэты ж дзень тэлеверсію на "Беларусь 1" убачаць і нашы гледачы.




Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя