Беларусь і Яраслаўская вобласць паглыбяць супрацоўніцтва ў галіне кааперацыйных праектаў

30 января 2014

Такая заява сёння прагучала на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Яраслаўскай вобласці Сяргеем Ястрабавым. На думку Кіраўніка беларускай дзяржавы, наша краіна гатова падтрымаць ініцыятыву па стварэнні новых зборачных вытворчасцяў. Аднак у гэтым плане трэба прадумаць такія праекты, якія бы задзейнічалі вытворчы, навукова-тэхналагічны і кадравы патэнцыял як Беларусі, так і Яраслаўскай вобласці.


За 11 месяцаў мінулага года ўзаемны тавараабарот склаў звыш 350 мільёнаў долараў. Аснова экспарту з Беларусі - пастаўкі нафтапрадуктаў, рухавікі ўнутранага згарання і шкловалакно. Асноўная таварная пазіцыя, якую закупляле Беларусь, па-ранейшаму яраслаўскія рухавікі.