Госці студыі Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален

30 июня 2019
Да таго моманту, як на стадыёне "Дынама" згасне агонь II Еўрапейскіх гульняў, засталіся лічаныя гадзіны, а мы дагэтуль яшчэ пад уражаннем ад цырымоніі адкрыцця. І зараз у нас у студыі тая, хто запальваў агонь у чашы "Дынама", - 4-разовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава разам з не менш легендарным спартсменам, 8-разовым алімпійскім чэмпіёнам, біятланістам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам (відэа).