Беларусь гатова развіваць усебаковае супрацоўніцтва з Малайзіяй без папярэдніх умоў

20 декабря 2016

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні на сустрэчы са спікерам Палаты прадстаўнікоў Малайзіі Пандзікарам Амінам Муліа. Абмяркоўваліся кантакты ў розных сферах: прамысловасць, турызм, адукацыя, hi-tech, ВПК. Размова ішла аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў і міжрэгіянальным узаемадзеянні. Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, вялікае значэнне для двухбаковых адносін мае міжпарламенцкае супрацоўніцтва.

Зараз распрацоўваецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Малайзію. Пандзікар Амін Муліа выказаў упэўненасць, што сустрэча на вышэйшым узроўні можа стаць ключавой ў развіцці ўзаемаадносін. Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць насычаны парадак дня па ўсіх кірунках супрацоўніцтва.