Супрацоўнікі ДАІ дзяжураць каля школ і дзіцячых садкоў i праводзяць урокі па бяспецы

3 сентября 2019
Дзеці на дарозе. На кантролі сталічнай аўтаінспекцыі юныя удзельнікі дарожнага руху. Супрацоўнікі ДАІ дзяжураць каля школ і дзіцячых садкоў перад пачаткам заняткаў, а таксама праводзяць урокі па бяспецы. Тлумачаць правілы перавозкі  дзяцей і бацькам. З падрабязнасцямі Ілья Цвяткоў.

Глеба Благава да школы часта падвозяць бацькі. Сёння ён таксама прыехаў на аўто  разам з татам. Правілы перавозкі дзяцей сям'я добра ведае - сына возяць толькі ў спецыяльным крэсле.

А калі на заднім сядзенні аўто адразу два маленькія пасажыры, найбольш адказныя бацькі выкарыстоўваюць і дадатковыя сродкі бяспекі. У першыя дні навучальнага года за выкананнем правілаў дарожнага руху сталічная аўтаінспекцыя сочыць асабліва пільна. Раніцай на пад'ездах да школ і дзіцячых садкоў працуюць дзяжурныя інспектары. Пешаходам і аўтааматарам нагадваюць пра ўважлівасць на дарогах. 

Дарожныя міліцыянеры нагадваюць і пра абавязковае выкарыстанне флікераў. Святлоадбівальныя элементы павінны знаходзіцца на вопратцы і партфелях школьнікаў. Дзеці на дарозе ў бяспецы толькі пры умове, калі іх добра бачна ў любы час сутак. Таму ДАІ нагадвае аўтааматарам, што  гэтымі днямі рухацца па сталічных дарогах можна толькі з уключаным блізкім святлом фар. З юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ сустракаюцца падчас спецыяльных урокаў бяспекі. Выхаванцы пачатковых класаў знаёмяцца са знакамі і адказваюць на няпростыя пытанні інспектараў. Вучаць правілы у вершаванай форме, каб лягчэй запомніць.

 За апошнія восем месяцаў у Мінску пад колы трапілі 40 непаўналетніх. Сумную статыстыку ДТЗ заўсёды дапаўняе і першая палова верасня. Прадухіліць многія здарэнні дапаможа  і веданне дзецьмі дарожнай граматы.