Аляксандр Лукашэнка зрабіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць

17 июня 2017

У рэабілітацыі пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторый дасягнуты значны прагрэс. Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведаў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Аляксандру Лукашэнку далажылі аб радыелагічнай сітуацыі ў рэгіёне, экалагічных працэсах у запаведніку. Аляксандр Лукашэнка пабываў на каняферме, а таксама эксперыментальным пчальніку, размешчаных на яго тэрыторыі. Кіраўнік дзяржавы таксама наведаў навуковую лабараторыю, музей у запаведніку і, адхіліўшыся ад намечанга плана паездкі, зрабіў прыпынак у закінутай вёсцы. Затым Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Адной з тэм стала развіццё Гомельскага рэгіёна.

Сярод іншых тэм, закранутых падчас зносін Кіраўніка дзяржавы з журналістамі, рост зарплаты і цэнаўтварэнне. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праблема росту цэн страціць актуальнасць у найбліжэйшы час. Цікавіліся рэпарцёры і гістарычнай спадчынай, а таксама планамі Прэзідэнта на водпуск.