Вікторыя Азаранка выйшла ў чацвёрты раўнд тэніснага турніру ў Індыян-Уэлсе

15 марта 2016

У двух сэтах беларуска справілася з кітаянкай Чжан Шуай - 6:4, 6:3. За выхад у чвэрцьфінал спаборніцтваў Азаранка паспрачаецца з Самантай Стосур з Аўстраліі, якая займае 28-е месца ў сусветным рэйтынгу. За Вікторыяй, нагадаем, 15-я пазіцыя.