Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Шымона Перэса з Днём Незалежнасці

16 апреля 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса і Прэм'ер-міністра гэтай краіны Біньяміна Нетаньяху з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.


Упэўнены, што традыцыйна цёплыя беларуска-ізраільскія адносіны будуць і надалей паспяхова ўмацоўвацца ва ўсіх сферах дзеля росту дабрабыту нашых народаў, - гаворыцца ў віншаванні Шымону Перэсу.